1 TALER = 1 $
Signed in as:
filler@godaddy.com
1 TALER = 1 $
Signed in as:
filler@godaddy.com
Heut wird die Nacht zum Tag auf dem Partyplanet
Ram PaPaPam Pam Pam Pam
Weil der Mann im Mond an den Plattentellern steht
Ram PaPaPam Pam Pam Pam
***
Die größte Party in der Galaxie
Auf der Venus und dem Mars
Alle tanzen wie noch nie
Pluto hat sich in den Bass verliebt
Während er so seine Kreise zieht
Auf der Erde geht die Party ab
Wir bleiben alle wach
Denn wir feiern durch die Nacht
Ein Fest, dass keine Grenzen kennt
Und wie ein Feuerwerk am Himmel brennt
***
Heut wird die Nacht zum Tag auf dem Partyplanet
Ram PaPaPam Pam Pam Pam
Weil der Mann im Mond an den Plattentellern steht
Ram PaPaPam Pam Pam Pam
***
Die größte Party in der Galaxie
Das Universum zelebriert
Bis die Milchstraße vibriert
Keine schlechte Laune weit und breit
Gemeinsam feiern wir durch Raum und Zeit
Auf der Erde geht die Party ab
Von Null bis Hundertdrei
Alle sind sie mit dabei
Wenn der Mann im Mond den Sound aufdreht
Und die Party durch die Decke geht
***
Und alle Sternen
In der Ferne
Sind zum Greifen nah
***
Heut wird die Nacht zum Tag auf dem Partyplanet
Ram PaPaPam Pam Pam Pam
Weil der Mann im Mond an den Plattentellern steht
Ram PaPaPam Pam Pam Pam Pam Pam
Pam Pam Pam Pam Pam PaPaPaPa
***
Heut wird die Nacht zum Tag auf dem Partyplanet
Ram PaPaPam Pam Pam Pam
Weil der Mann im Mond an den Plattentellern steht
Ram PaPaPam Pam Pam Pam
Пасланне “Арэсіба” — гэта радыёсігнал, які быў пасланы 16 лістапада 1974 года з абсерваторыі Арэсіба (Пуэрта-Рыка) у накірунку шаравога зоркавага скопішча M13, якое знаходзіцца на адлегласці 25000 светлавых гадоў у сузор’і Геркулеса.
Паведамленне працягвалася 169 секунд, даўжыня хвалі 12,6 см. Гэта было зроблена ў гонар адкрыцця магутнага радыётэлескопа. Само паведамленне было складзена Фрэнкам Дрэйкам і Карлам Саганам. Яго даўжыня — 1679 лічбаў, што з’яўляецца здабыткам двух простых лікаў 23 і 73 і таму паведамленне магчыма размеркаваць у выглядзе прамавугольніка двума спосабамі.
Пры правільным размеркаванні паведамлення шчыльнасць лічбаў зменлівая (сістэма ўпарадкаваная), пры няправільным — шчыльнасць лічбаў амаль сталая (сістэма хаатычная). Калі ўлічваць той факт, што колькасць інфармацыі вызначаецца ступенню ўпарадкавання сістэмы, то магчыма сказаць, што iмавернасць таго, першы варыянт утрымлівае інфармацыю, значна вышэйшая за тую, што інфармацыя ўтрымліваецца ў другім варыянце. Сыходзячы з гэтых меркаванняў, лічаць, што атрымальнік правільна абярэ шырыню і вышыню прамавугольніка.
Зверху ўніз у паведамленні адлюстраваны:
1. Лічбы ад аднаго да дзесяці у двайковай сістэме злічэння.
2. Атамныя лікі (колькасць пратонаў у ядры атама) хімічных элементаў вадароду, вугляроду, азоту, кіслароду і фосфару.
3. Малекулярныя формулы кампанентаў нуклеатыдаў ДНК (дэзоксірыбозы, фасфату і азоцістых асноваў).
4. Колькасць пар нуклеатыдаў у геноме чалавека.
5. Інфармацыя аб чалавеку і чалавецтве.
6. Інфармацыя аб Сонечнай сістэме.
7. Радыётэлескоп у Арэсіба і памеры перадаючай антэны.
На дастаўку паведамлення патрабуецца 25000 гадоў, а таксама яшчэ 25000 год на любы адказ.
Таму мы павiнны наступныя 50000 год сахранiць гэтыя веды i перадаць наступным наш сцяг.
Першая частка — паслядоўна размешчаныя лікі ад адзінкі да дзесяці ў двайковай сістэмы злічэння ў вертыкальным размяшчэнні.
Чырвоны квадрат кадуе - 1, белы - 0. Кожны лік аддзелены прамежкам ад суседняга. Ніжні чырвоны квадрат з’яўляецца маркерам малодшых разрадаў і ў лік не ўваходзіць. Лікі ад 1 да 7 прадстаўлены тройкамі квадратаў, дзе кожная тройка займае адзін слупок, а лікі ад 8 да 10 не змяшчаюцца ў адну тройку (адзін слупок): у двайковай сістэме яны маюць 4 разрады. Пагэтаму яны запісваюцца ў двух слупках: у левым слупке размешчаны 4 квадраты, якія адпавядаюць малодшым разрадам, а ў правым — 4-ы квадрат, які адпавядае самаму старэйшаму разраду.
Другая частка — неабходная інструкцыя для чытання трэцяй часткі. Гэта табліца 5×5, слупкі якой, калі «чытаць» іх спосабам, апісаным вышэй, даюць паслядоўнасць лікаў 1, 6, 7, 8 і 15 — атамныя лікі адпаведна вадароду, вугляроду, кіслароду, азоту i фосфару. Усе гэтыя хімічныя элементы з’яўляюцца найважнейшымі ў біяхіміі (элементы-арганагены) — з ніх пабудавана ДНК. У адрозненне ад папярэдняй часткі, на кожную лічбу адводзіцца толькі адзін чатырохбітавы слупок з маркерам малодшага разраду ўнізе.
Трэцяя частка — апісвае будаўнічыя блокі ДНК - нуклеатыды, якія складаюцца з дэзоксірыбозы, фасфату і азоцістых аснаванняў. Склад кожнага з кампанентаў апісваецца ўказаннем колькасці хімічных элементаў абгавораных у дугой часткi паслання.
Чацвёртая частка — Вертыкальны прамавугольнік, які складаецца з двух слупкоў, у цэнтры чацвёртай часткi паслання — лік 4 294 441 822 (у двайковай сістэме: 11111111111101111111101101011110). Ён азначае прыблізную колькасць пар нуклеатыдаў (пар аснаванняў) у геноме чалавека. Падвойная спіраль, якая апаясвае цэнтр, паказвае форму ДНК чалавека.
Пятая частка — складаецца з трох падчастак, дае агульную інфармацыю аб анатоміі і чалавецтве.
— Першая падчастка злева паказвае рост чалавека:
- паземная лiнiя азначае лiчбы у стандартным двайковым прадстаўленні — 1110, у дзесятковым — 14.
- старчаковая лiнiя ўказвае на тое, што размова ідзе аб вышыні. Сама вышыня павінна разлічвацца як 14, памножанае на даўжыню хвалі паслання (12,6 см). Гэта дае 176,4 см — прыблізны рост чалавека.
— Другая падчастка у цэнтры аб’ект паказвае грубы эскіз (абрысы, форму) чалавека. Канец (папярэдняй) чацвёртай часткі паслання і пачатак (бягучай) пятай — размешчаны ў адным радку (перасякаюцца).
— Трэцяя падчастка зправа паказвае на сувязь ДНК с разумнай істотай - чалавекам. У стандартным двайковым паказе — 11111111110111111011111111110110, у дзесятковым — лік 4 292 853 750, які роўны насельніцтву Зямлі на момант адпраўкі паведамлення ў 1974 годзе.
Шостая частка паслання, апісвае Сонечную сістэму, само Сонца і дзевяць плянет, уключаючы Плутон, які разглядаўся як плянета ў момант адсылання паведамлення. Ніл дэГрас Тайсан выказваўся супраць традыцыйнай думкі, згодна з якім Плутон лічыўся дзявятай плянетай Сонечнай сістэмы. Тайсан тлумачыў гэтую пазіцыю тым, што яму хацелася б назіраць аб'екты згрупаванымі па агульных характарыстыках: асобна плянеты зямной групы, асобна газавыя гіганты, а Плутон разам з падобнымі яму аб'ектамі. У 2006 годзе Міжнародны астранамічны саюз пацвердзіў гэтую ацэнку, змяніўшы класіфікацыю, і цяпер Плутон ставіцца да карлікавых плянет.
Велічыня аб’ектаў паказвае прыблізныя суадносіны памераў нябесных цел. Сонца паказана квадратам 3×3, што дае адносную велічыню 9. Пятая і шостая плянеты, Юпітэр і Сатурн, маюць памер 3, Уран і Нептун — 2, астатнія па 1.
Месцазнаходжанне Зямлі, крыніцы паведамлення і роднай плянеты чалавека, вылучана зрухам уверх, у накірунку да чалавека з папярэдняй часткі паслання.
Сёмая частка ўтрымлівае інфармацыю аб перадатчыке і эскіз абсерваторыі Арэсіба.
Яго вось знаходзіцца дакладна пад выявай Зямлі з шостай часткі.
Ніжэй ідзе інфармацыя аб дыяметры тэлескопа:
Нiжняя цэнтральная частка у стандартным двайковы паказе — 100101111110, у дзесятковым — 230. Нiжнiя злева i справа часткi — указанне на тое, што гэта інфармацыя аб шырыне. Сама шырыня разлічваецца як 2430, памножанае на даўжыню хвалі паслання — 12,6 см, — што дае 306,18 м — прыблізнае значэнне дыяметра антэны радыётэлескопа Арэсіба.
1 снежня 2020 NSF паведаміў аб абрушэнні 820-тонай канструкцыі з прыёмнай апаратурай на галоўнае люстэрка радыётэлескопа, што прывяло да яго поўнага разбурэння.
1. KimgdomVKL - гэта Цывiлiзацыя Сазнання у любым месцы, у любы час i ў любой форме.
2. У KingdomVKL далучыюцца ўсе аутаматычна, у момант паразумнення KingdomVKL.
3. На "землях" KingdomVKL НЯМА правiл - тамушта НЯМА дрэнных людзей.
Copyright © 2021 KingdomVKL. All Rights Reserved. Privacy Policy